Будь умным!


У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.ru

Афармленне Версальска-Вашынгтонскай сістэмы і Беларусь

Работа добавлена на сайт samzan.ru: 2015-07-10


67.Афармленне Версальска-Вашынгтонскай сістэмы і Беларусь

Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны карэнным чынам змянілася міжнароднае становішча еўрапейскіх краін і ЗША.

Дзяржавамі-пераможцамі (галоўным чынам ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй і Японіяй) была створана Версальска-Вашынгтонская сістэма мірнага ўрэгулявання. Яе аснову складалі Версальскі мірны дагавор 1919 г. і  звязаныя з ім дагаворы з былымі саюзнікамі Германіі. Версальскі мірны дагавор, галоўны дакумент мірнага ўрэгуліравання пасля Першай сусветнай вайны 1914-1918 гг., быў падпісаны 28 чэрвеня 1919 г. у Версалі.

Дагавор вырашаў тэрытарыяльныя, ваенныя, эканамічныя і іншыя пытанні. Паводле дагавора Германія вяртала Францыі Эльзас і Латарынгію, перадавала Бельгіі акругі Эйпен, Мальмеды і Марэнэ, Даніі – паўночны Шлезвіг, прызнавала незалежнасць  Польшчы, Чэхаславакіі і Люксембурга, абавязвалася паважаць незалежнасць Аўстрыі. Да Чэхаславакіі адыходзілачастка сілезкай тэрыторыі, да Польшчы – асобныя раёны Памераніі, Пазнаншчыны, большая частка Заходняй і  частка Усходняй Прусіі, частка Верхняй Салезіі. Данцыг з сумежнай тэрыторыяй ператвараўся ў вольны горад пад кіраўніцтвам Лігі Нацый і ўключаўся ў мытныя межы Польшчы, якая праз так званы Данцыгскі калідор, што аддзяляў Усходнію Прусіюад астатняй Германіі, атрымала выхад да Балтыйскага мора. Клайпеда і сумежныя раёны пераходзілі пад кантроль Лігі Нацый.

Тэрыторыя Германіі на левым беразе Рэйна і правы яго бераг на адлегласць 50 км падлягалі дэмілітарызацыі, Саарскі вугальны басейн пераходзіў "у поўную і неабмежаваную ўласнасць" Францыі, а Саар заставаўся на 15 гадоў пад кіраваннем Лігі Нацый. Германія пазбаўлялася ўсіх калоній, сфер уплыву, уласнасці і прывілеяў за мяжой; яе калоні былі падзелены (у форме мандатаў) паміж Францыяй, Японіяй, Бельгіяй, Партугаліяй, Вялікабрытаніяй і яе дамініёнамі. Сухапутная армія Германіі скарачалася да 100 000 чалавек, забаранялася мець падводныя лодкі, ваенную і марскую авіяцыю. Як гарантыя выканання Германіяй Версальскага мірнага дагавора прадугледжвалася акупацыя войскамі саюзнікаў тэрыторый на захад ад Рэйна на тэрмін ад 5 да 15 гадоў. Германія абвяшчалася адказнай за развязванне вайны і прычыненыя ёю страты, што стварала прававую аснову для спагнання рэпарацыйных плацяжоў. Суму рэпарацый, якія Германія абавязвалася выплаціць за 30 гадоў, павінна была вызначыць спецыяльная камісія.

Па ініцыятыве прэзідэнта ЗША В. Вільсана была створана першая ў гісторыі міжнародная арганізацыя па развіццю супрацоўніцтва паміж народамі і забеспячэнні міру і бяспекі ў свеце - Ліга Нацый. Яе Статут быў уключаны ў Версальскі мірны дагавор 1919 г. і іншыя дагаворы Версальска-Вашынгтонскай сістэмы. Заснаванне Лігі Нацый было спробай стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі. Першакачатковымі членамі сталі 42 дзяржавы, у лік якіх уваходзілі краіны, што ўдзельнічалі ў вайне на баку Антанты або далучыліся да яе і 13 запрошаных нейтральных дзяржаў.

У 1920-1934 гг. у склад Лігі Нацый была прынята яшчэ 21 дзяржава, у тым ліку Германія (1926) і СССР(1934).

Наступным крокам стварэння Версальска-Вашынгтонскай сістэмы быў Сен-Жэрменскі мірны дагавор 1919 г., які быў падпісаны ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй, Італіяй,  Японіяй і іншымі краінамі-пераможцамі з Аўстрыяй, Дагавор зафіксаваў распад Аўстра-Венгерскай імперыі пасля паражэння ў вайне і стварэнне на яе тарыторыі шэрагу самастойных дзяржаў: Аўстрыйскай Рэспублікі, Венгрыі, Чэхаславакіі і Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 г. -  Югаславія). Дагавор забараняў Аўстрыі мець ваенную авіяцыю і ваенны флот, аб'яднанне з Германіей; армія абмяжоўвалася колькасцю ў 30 тыс. чалавек. Аўстрыя абавязвалася выплачваць рэпарацыі пераможцам, Частка зямель імперыі была перададзена Італіі (Паўднёвая Ціроль), Паўночная Букавіна - Румыніі, Закарпацце - Чэхаславакіі, Сен-Жэрменскі мірны дагавор адлюстроўваў змены ў Еўропе, што адбыліся ў выніку распаду Аўстра-Венгрыі. Разам з тым яго ўмовы, навязаныя дзяржавамі пераможцамі, стваралі падставы для міжнародных і міжнацыянальных канфліктаў.

Часткай Версальска-Вашынгтонской сістэмы быў і Нейскі мірны дагавор з Балгарыяй, падпісаны 27 лістапада 1919 г. у парыжскім прадмесці Нейі. Пераможцы значна ўрэзалі тэрыторыю Балгарыі больш чым на 11 тыс. км2 . Былі пацверджаны ўмовы Бухарэсцкага дагавора 1913 г. аб дадучэнні Паўднёвай Дабруджы да Румыніі. Частка Македоніі, якая ўваходзіла раней у склад Балгарыі, перайшла да Серба-харвата-славенскай дзяржавы. Ад Балгарыі адарвалі на карысць Грэцыі Заходнюю Фракію, і яна, такім чынам, згубіла выхад да Эгейскага мора. Вялікая колькасць балгар апынулася за межамі сваёй дзяржавы. На Балгарыю ўсклалі цяжкія рэпарацыйныя абавязацельствы. Не лічачы вялікіх паставак натурай і сум, выдзеленых на ўтрыманне розных саюзніцкіх камісій, яна павінна была заплаціць на працягу З7 гадоў 2,25 млрд залатых франкаў, што складала амаль чацвертую частку даваеннага нацыянальнага багацця краіны, а таксама перадаць на працягу шасці месяцаў Серба-харвата-славенскай дзяржаве, Румыніі і Грэцыі звыш 70 тыс. галоў жывелы і пастаўляць на працягу пяці гадоў па 50 тыс. т вугалю штогод. Балгарыі забаранялася ўтрымліваць узброеныя сілы больш за 20 тыс. чалавек.

Наступнай была Венгрыя. 4 чэрвеня 1920 г. у Вялікім Трыянонскім палацы Версаля паміж краінамі, што перамаглі ў Першай сусветнай вайне, і Венгрыяй, былой саюзніцай Германіі, быў падпісаны дагавор. Паводле дагавора тзрыторыя Венгрыі скарацілася ў тры разы. Трансільванія і ўсходняя частка Баната былі далучаны да Румыніі, Харватыя, Бачка і заходняя частка Баната да Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, Славакія і Закарпацкая Украіна - да Чэхаславакіі, Бургенланд - да Аўстрыі. У выніку насельніцтва Венгрыі скарацілася ў 2,5 раза. У Венгрыі скасоўвалася ўсеагульная воінская павіннасць, колькасць яе арміі скарачалася да 35 тыс. чалавек. Венгрыя павінна была выплаціць рэпарацыі пераможцам.

Турцыю напаткаў лёс яе саюзнікаў. 10 жніўня 1920 г. у г.Сеўр (Францыя) Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Японія, Бельгія, Грэцыя, Польшча, Партугалія, Румынія, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, Саудаўская Аравія, Чэхаславакія і Арменія падпісалі мірны дагавор з Турцыяй. Дагавор аформіў падзел Асманскай імперыі, у тым ліку расчляненне ўласна турэцкай тэрыторыі. Паводле ўмоў дагавора Сірыя і Ліван перадаваліся Францыі, Палесціна і Ірак - Вялікабрытаніі як мандатныя тэрыторыі. Турцыя адмаўлялася ад прэтэнзіі на Аравійскі паўвостраў і краіны Паўночнай Афрыкі, прызнавала пратэктарат Вялікабрытаніт над Егіптам, англійскую анексію вострава Кіпр. Усходняя Фракія, Галіпольскі паўвостраў, раён Ізміра перадаваліся Грэцыі, астравы Дадэканес - Італіі, Чарнаморскія пралівы дэмілітарызаваліся і пераходзілі пад кантроль міжнароднай Камісіі праліваў. Турэцкія ўзброеныя сілы абмяжоўваліся 50 тыс. чалавек. Аднак урад Вялікага сходу Турцыі адхіліў Сеўрскі мірны дагавор, які будзе ў 1923 г. заменены Лазанскім мірным дагаворам.

Па ініцыятыве ЗША 12 лістапада 1921 г. у Вашынгтоне была склікана канферэнцыя на абмежаванні марскога ўзбраення і па далёкаўсходніх і ціхаакіянскіх пытаннях. Удзель-нічалі ЗША, Вялікабрытанія, Кітай, Японія, Францыя, Італія, Нідэрланды, Бельгія, Партугалія, а таксама дэлегаты Індыі і Брытанскіх дамініёнаў. Канферэнцыя прыняла тры асноўных дакументы:

  1.  Дагавор чатырох дзяржаў (ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі і Францыіі аб сумеснай абароне іх праў на астраўныя ўладанні ў раёне Ціхага акіяна і ліквідацыю англа-японскага саюза, чаго дамагаліся ЗША.
  2.  Дагавор пяці даяржаў (ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі, Францыі і Італіі) пра абмежаванне марскіх узбраенняў. Вялікабрытанія адмаўлялася ад панавання на моры, устанаўлівалася пэўная прапорцыя гранічнага танажу лінейнага флоту дзяржаў-удзельніц. ЗША станавіліся першай дзяржавай паводле стратэгічнай перавагі ў Ціхім акіяне, на другім месцы была Японія.
  3.  Дагавор дзевяці дзяржаў (ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Японіі, Італіі, Бельгіі, Нідэрландаў, Партугаліі і Кітая), які абвяшчаў прынцыпы "роўных магчымасцей" у Кітаі для гандлю і прадпрымальніцтна ўсіх краін. Ён адпавядаў амерыканскай палітыцы "адчыненых дзвярэй" і дазваляў ЗША як найбольш магутнай дзяржаве выцесніць сваіх канкурэнтаў з Кітая.

Рашэнні Вашынгтонскай канферэнцыі дапоўнілі Версальскі мірны дагавор 1919 г. і сталі састаўной часткай Версальска-Вашынгтонскай сістэмы міжнародных адносін.

Неабходна адзначыць, што:

   стварэнне Версальска-Вашынгтонскай сістэмы - гэта вынік здзелак і кампрамісаў паміж капіталістычнымі краінамі;

   Версальска-Вашынгтонская сістэма павінна была забяспечыць пануючае становішча некалькіх буйных краін-пераможцаў;

   пад відам мандатаў Лігі Нацый краіны-пераможцы ў Першай сусветнай вайне далучылі да сваіх уладанняў германскія калоніі і арабскія тэрыторыі;

дзяржавы-пераможцы былі вымушаны прызнаць новыя незалежныя дзяржавы, якія ўзніклі ў Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропе;

   падзел свету з пазіцыі сілы паводле Версальска-Вашынгтонскай сістэмы ўзмацніў супярэчнасці паміж буйнымі дзяржавамі, што і прывяло да яе распаду 1 верасня 1939 г. з пачаткам Другой сусветнай вайны.




1. Оценка эффективности деятельности государственных служащих
2. Методические рекомендации для выполнения лабораторной работы для студентов всех специальностей направл
3. Таиланд доклад
4. і У суспільстві із соціально орієнтованою економікою охорона праці має бути одним з найважливіших завдань
5. Учение о государстве и праве в России в период развития феодализма
6. Реалист но бывает ласков и сентиментален с теми кого любит
7. Реферат- Основания и фундаменты
8.  Развитые 2развивающиеся 3
9. Тема 1 Лекция 1 ИНФОРМАЦИОННОВЫЧИСЛИТЕЛЬНЫЕ СИСТЕМЫ И СЕТИ
10. тема управления базами данных Номер задачи соответствует номеру вашего варианта Задача 1 В базе данных А.
11. Лабораторная работа- Определение внешних спецификаций программ с помощью HIPO-технологии
12. Введение Управление ~ есть сознательное воздействие человека на объекты и процессы в целях придания деятел
13. Реферат- Пожарно-тактические занятия
14. тематическая обработка полученных данных Математическая обработка данных полученных в ходе психологичес
15. то нам ничего и не надо В общемто нам ничего и не надо
16. Криминалистическое обеспечение деятельности криминальной милиции и органов предварительного расследования
17. Буденный, Семен Михайлович
18. Российский государственный профессиональнопедагогический университет Институт социологии и права Ка.
19. Об’єднання підприємств Джерела формування оборотних коштів Розподіл і використання прибутк
20. Вариант 2 В задачах 19 найти неопределённые интегралы ответ проверить дифференцированием.