Будь умным!


У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.ru

Бернардзінскі касцёл Адна з першых праяваў беларускага нацыянальнага Адраджэння ў нашым горадзе звязана

Работа добавлена на сайт samzan.ru: 2015-07-05


Пункт 1. Бернардзінскі касцёл

Адна з першых праяваў беларускага нацыянальнага Адраджэння ў нашым горадзе звязаная з вучнёўскай моладзю, а менавіта з дзейнасцю з верасня 1909 г. да вясны 1914 г. гарадзенскага гуртка беларускай моладзі, у які ўваходзілі пераважна вучні гарадзенскіх навучальных устаноў. Гурткоўцы ставілі задачу пашыраць веды пра Беларусь, яе гісторыю, культуру, мову, развіваць нацыянальную свядомасць моладзі. Гурток меў сувязі з газетай “Наша Ніва”, суполкай “Загляне сонца і ў наша ваконца”, беларускай кнігарняй у Вільні, Беларускім навукова-літаратурным гуртком студэнтаў Санкт-Пецярбургскага універсітэта, гродзенскім польскім гуртком самаадукацыі. Сябры гуртка вялі перапіску з Іванам Луцкевічам, Вацлавам Ластоўскім, Аляксандрам Уласавым, збіралі бібліятэку беларускіх выданняў, распаўсюджвалі іх сярод насельніцтва, наладжвалі беларускія вечарыны. Першым публічным выступленнем гуртка была вечарына 19 лютага 1910 г. у памяшканні Салянкаў на Паліцыйнай вуліцы. Адну з наступных вечарын (люты 1911 г.) па запрашэнню гурткоўцаў наведаў Іван Луцкевіч, пазнаёміўся з іх работаю і ў “Нашай Ніве” (№8, 1911 г.) выказаў упэўненасць, што “гарадзенская беларуская моладзь родную справу пасуне ўперад” . А пачыналася гэта справа, паводле ўспамінаў Зоські Верас, так: “1909 год. Восень. У маленькім памяшканні ў Бернардынскіх мурох у кс. Францішка Грынкевіча сабралася невялікая грамадка моладзі. Гэта арганізацыйны сход беларускага гуртка. Былі там гімназісты апошніх класаў: Адам Бычкоўскі (першастрыечны брат рэдактара “Беларуса” Антона Бычкоўскага), Ф.Эйсмант, П.Аляксюк, сёстры Салянко Анна і Марыя, Гэлена Шэгідэвічанка (ужо скончыўшая школу) і я – Людвіка Сівіцкая, вучаніца 6 класа. Гаварылі аб патрэбе сваёй арганізацыі, выбралі назоў – Горадзенскі гурток беларускай моладзі – у скарачэнні ГГБМ, абдумалі, якую зрабіць пячатку, і выбралі ўрад: старшыня А.Бычкоўскі, віцэ-старшыня П.Аляксюк, сакратар З.Абрамовіч, бібліятэкар Л.Сівіцкая. Сябры ўраду засталіся, каб запраектаваць працу на бліжэйшы час. Мэтай гуртка было аб’яднанне горадзенскай беларускай моладзі, галоўным чынам школьнай, самаасвета і магчыма найлепшая сувязь з вёскай. Кіраўніком гуртка быў кс. Грынкевіч, што было вельмі важна, бо гурток нелегальны, мог бяспечна збірацца ў свайго кіраўніка, які быў школьным капэлянам” . Пазней – са студзеня 1912 г. – кіраўніком гуртка быў Казюк Калышка, а з восені 1913 г. – Адольф Зянюк.

Зоська Верас

Успаміны Зоські Верас аднаўляюць ход падрыхтоўкі і правядзення традыцыйных для таго часу грамадска-культурных акцый. На сходах чыталі беларусазнаўчыя рэфераты (напрыклад, “Беларусы і іх нацыянальнае Адраджэнне” – П.Аляксюк, ставілі спектаклі (“Па рэвізіі” М.Крапіўніцкага, “Модны шляхцюк” К.Каганца і інш.), абмяркоўвалі творы беларускіх пісьменнікаў, дэкламавалі вершы беларускіх паэтаў, прэзентавалі музычныя праграмы на нацыянальным матэрыяле з удзелам струннага аркестра, хору, салістаў, дуэтаў. Неаднаразова выязджалі са спектаклямі і канцэртамі на вёску. Для малодшай секцыі гуртка праводзіліся заняткі па беларускай мове, рабіліся вечарынкі з дэкламацыямі, спевамі і гульнямі.

Гурткоўцы займаліся літаратурнай творчасцю, у выніку чаго ў Гродне з’явіўся на свет літаратурны альманах “Колас беларускай нівы” (1913 г.) накладам у 50 асобнікаў, які быў напiсаны ад рукi беларускай лацiнкай i адбiты на шапiрографе. Найбольш прыкметны яго аўтар – гімназістка Людвіка Сівіцкая, вядомая пазней беларуская пісьменніца Зоська Верас. Яна пісала вершы, апавяданні, імпрэсіі, перакладала з польскай мовы для сцэны гуртка аднаактоўкі. Гродзенскі гурток беларускай моладзі падштурхнуў да творчасці таксама паэта Юрку Снапко (Я.Лявіцкага). Яго беларускамоўныя вершы (“Песня”, “Мужык”) былі надрукаваныя ў сакавіку 1912 г. у часопісе “Педагогическое дело” .

Удзельнікі гуртка зведвалі ціск з боку адміністрацыі, рызыкавалі быць выключанымі з навучальнай установы. Так, сама Л.Сівіцкая ледзь не была выключаная з гімназіі за арганізацыю беларускай вечарыны ў Дубніцы, калі пра гэта даведаўся губернатар: “Але на нашае шчасце ў губернатарскай канцылярыі працаваў бацька адной з нашых сябровак. Баючыся, каб і яго дачку не пацягнулі да адказнасці, пастараўся, каб наша “дзела” прапала...”. Прыходзілася пераадольваць і шмат іншых цяжкасцей: “Хутка пасля новага году (1912) наш кіраўнік пад націскам вышэйшых духоўных уладаў адышоў ад гуртка і наогул ад беларускіх спраў. Старшыня К.Калышка быў старшынёй толькі з тытула. Сакратаром у той час быў Ст.Вільмін, які аказаўся здраднікам: знішчыў усе пратаколы паседжанняў гуртка ад самага пачатку яго існавання. Працаваць было штораз трудней. Капэлян мужчынскай гімназіі меў на ўвазе тых гімназістаў-католікаў, якія належалі да ГГБМ, і гразіў, што будуць мець рэлігію па-расейску, а з захавання – паменьшаныя ацэнкі. Некаторыя малодшыя на жаданне бацькоў пакінулі гурток. Усё гэта адбілася на настроях нашай старшай моладзі. Хутка аднак страхнулі з сябе гэтую прыбітасць і няўпэўненасць і пад кіраўніцтвам сваіх лепшых сілаў з падвойнай энергій узяліся за работу” .

Сябры гуртка пазней удзельнічалі ў рабоце пецярбургскіх гурткоў студэнтаў-беларусаў (А.Бычкоўскі, А.Зянюк, К.Пушкарэвіч і інш.), у творчай дзейнасці тэатра І.Буйніцкага (З.Абрамовіч), у беларускім грамадска-палітычным і культурным руху (Я.Чарапук, П.Аляксюк, Л.Сівіцкая, А.Бычкоўскі, А.Зянюк, Я.Натусевіч, С.Дзядзевіч), у навукова-педагагічным і літаратурным жыцці СССР (Канстанцін Пушкарэвіч, што стаў перакладчыкам, мовазнаўцам, доктарам філалагічных навук) і БССР (У.Чаржынскі) .

Грынкевіч Францішак Сымонавіч

душпастар Гродзенскай фары і Бернардынскага касцёла, прэфектам Гродзенскай гарадской гімназіі ім. А.Міцкевіча, кіраўнік Гродзенскага гуртка беларускай моладзі, арганізатар першай у Гродне польскай скаўцкай дружыны ім. Стэфана Баторыя, удзельнічаў у выданні першага беларускага каталіцкага малітоўніка «Бог з намі»

Нарадзіўся ў мястэчку Новы Двор Сакольскага павета ў сялянскай сям’і. Б.Грабінскі, добра ведаўшы абодвых братоў Грынкевічаў, узгадваў іх, як «людзей глубока думаючых, замкнутых у сабе, схільных да містыцызму і філязофіі, з моцнай верай у сэнсе рэлігійным, затое з малым нахілам да таварыскага жыцця». У Новым Двары іх сям’ю называлі «пацёмкамі», што азначала людзей замкнутых, трохі дзікаватых. Пачатковую адукацыю атрымаў у Навадворскай народнай школе. Скончыў гімназію ў Гродне. У 1901-1905 гадах вучыўся ў Віленскай духоўнай семінарыі, у 1905-1907 гадах – у Пецярбургскай духоўнай акадэміі. На адной са студэнцкіх сходак 18 снежня 1905 года выступіў з рэфератам прысвечаным беларускаму нацыянальнаму руху. З 1 верасня 1906 года працягваў навучанне за свой кошт у Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай акадэміі ў Пецярбургу. Пасвечаны ў святары ў 1907 годзе. Слухач універсітэтаў у Інсбруку і Мюнхіне ў 1907-1909 гадах; кандыдат філасофіі. Будучы за мяжой, разам з кс. А. Лісоўскім і Г. Салянкай стварыў невялічкі беларускі гурток. Ужо тады Ф.Грынкевіч падтрымліваў сувязі з І. Луцкевічам.

З 1909 года Ф.Грынкевіч распачаў душпастарскую дзейнасць вікарыям Гродзенскай фары і Бернардынскага касцёла. З 1910 года – прэфект прыватных і прафесійных школаў у Гродне. Ад 1911 года – капелан Брыгіцкага касцёлу ў Гродне. Паводле А. Станкевіча, «асоба Францука Грынкевіча ў Гародні была цэнтральнай і адзінай, якая будзіла там і арганізавала беларускі рух». У 1909-1912 гадах фактычна быў кіраўніком Гродзенскага гуртку беларускай моладзі. Ксёндз Ф. Грынкевіч адным з першых перадаў у фонд бібліятэкі гуртку са сваіх уласных збораў «Люд беларускі» М. Федароўскага. Разам з А. Бычкоўскім і Л. Сівіцкай вясной 1910 года ездзіў дамаўляца аб правядзенні беларускай вечарыны ў маёнтку Крыштапарава. На іменіны кс. Грынкевіча ў кастрычніку 1911 года малодшая секцыя Гуртку паставіла спяктакль «Пастушок». Супрацоўнічаў з беларускай каталіцкай газетай «Biełarus», якая выдавалася ў Вільні ў 1913-1915 гадах. Пісаў сам у газету і намаўляў пісаць кс. У.Талочку. У час нямецкай акупацыі ў 1915-1919 гадах апекаваўся вязьнямі Гродзенскай турмы. Браў актыўны ўдзел у арганізацыі польскага школьніцтва. 18 студзеня 1916 года адчыніў у Гродне польскую школу. Сябра Гродзенскага аддзелу Польскай мацежы школьнай. Летам 1919 года выкладаў на польскіх настаўніцкіх курсах у Гродне. З 1920 года быў прэфектам Гродзенскай гарадской гімназіі ім. А.Міцкевіча. У 1917 годзе садзейнічаў арганізацыі першай у Гродне польскай скаўцкай дружыны ім. Стэфана Баторыя. З дзённіку А. Луцкевіча за студзень 1919 года: «Ксёндз Грынкевіч сапраўдным палякам стаўся і ўсю злосць сваю да беларусаў тлумачыць тым, што яны сацыялісты». Пад час існавання ў Гродне летам 1920 года савецкай улады хаваўся ад арышту. Пасля паўторнага заняцця горада польскім войскам у верасні 1920 года правёў разам з палявым капеланам першую службу ў мясцовым касцёле. Паводле «Komunikatu defenzywy» за красавік-травень 1921 года, прэфект польскай гімназіі кс. Ф.Грынкевіч казаў дзецям, што «хаця часова яны павінны вучыцца па-польску, аднак яны з’яўляюцца беларусамі». «Рэвалюцыя і вайна, - піша Адам Станкевіч, - а ў іх выніку ўваскрашэнне Польшчы, стварылі цалкам новыя варункі і новыя заданні беларускай справе, да якіх дастасавацца і сярод якіх актыўна працаваць кс. Ф.Грынкевіч ужо не патрапіў, бо з’явіўся факт змагання з палякамі, а яны-ж яшчэ ўчарайшыя яго саюзнікі. Пры тым трэба ствердзіць, што ён не цалкам яшчэ ў сваей нацыянальнай свядомасці быў вызваліўшыся з польскай стыхіі. Нейкія духоўныя ніці злучалі ягоная беларускае сэрца з польшчызнай і балела яму, калі іх рвалі беларусы. І ён сваю працу спыніў. Прадваенная ж яго беларуская праца – гэта прыгожае бачанне ў гісторыі беларускага культурнага адраджэння, запісаннае беларускім каталіцкім ксендзом, а змест якого хрэсціянскі і беларускі народніцкі». Прымаў удзел у выданні першага беларускага каталіцкага малітоўніка «Бог з намі». З 1930 года быў прабошчам парафіі ў Гожы, а з 1932 года - рэктарам касцёлу і капеланам назарэцянак у Гродне. Ягоным імем у сярэдзіне 1930-х гадоў была названа адна з гродзенскіх вуліц.

Паводле Л.Сівіцкай першы арганізацыйны сход Гродзенскага гуртку беларускай моладзі адбыўся восенню 1909 года ў “цеснай кватэрцы кс. Ф.Грынкевіча ў касцёле Бернардынаў”.

Савецкая № 23 — Дом Ромера, дом Ясяноўскіх, магчыма, дом Рымана, гатэль “Пецярбургскі”, гатэль “Маскоўскі”, Hotel “Polski” ( гапсадар – Філіп Назарка ), месца паседжанняў урада БНР. Год пабудовы — 1856. Эклектыка з выразнымі элементамі класіцызму. Ясяноўскім дом дастаўся ад высланых пасля студзеньскага паўстання 1863 г. ў Сібір кіраўніка паўстання на Гродзеншчыне Севярына Ромера і яго жонкі Тэадоры. ( Станіслаў Ромер - ўдзельнiк паўстання 1863 (у яго часта збiралiся паўстацы); быў знаёмы з Напалеонам Ордам, які наведваў гэты дом і адлюстраваў яго на адным з сваіх малюнкаў ). Ясяноўскі перабудаваў дом паўстанцаў пад гатэль «Пецярбургскі» і адкрыў тут склеп рэйнскіх вінаў і магазін каланіяльных тавараў. У сакавіку-красавіку 1919 г тут працавалі Беларускі нацыянальны камітэт, Беларуская павятовая рада, Цэнтральная беларуская рада Гродзеншчыны, клуб «Беларуская хатка», Грамада беларускай моладзі, курсы беларускай мовы, адбываліся беларускія вечарыны, працавала рэдакцыя газеты «Беларусь». У сярэдзіне 1920-х працавала “Polska drukarnia kresowa” і рэдакцыя газеты “Nowy Dziennik Kresowy”. На 1926 г. – ювелірная майстэрня Хешэса, “Сообщество парикмахеров”, гатэль“Polski ».

 Пасля таго, як горад быў акупаваны немцамі  ў гады Другой Сусветнай вайны, для аховы зноў створанай мяжы паміж тэрыторыямі «Белосток» и «Остланд» на адрэзке Гродзенскага ўезда ў кастрычніку 1941г. было створана Галоўнае мытнае ўпраўленне (Hauptzollamt) ў складзе Вярхоўнага фінансавага ўпраўлення Усходняй Прусіі. З дамовы, паміж оберпрэзідэнтам фінансаў Усходняй Прусіі з гаспадаром дома ад 16 лютага 1942 г. вынікае, што апошні здае ў наём “на карысць Рэйха” «для жылых і службовых мэтаў наступныя памяшканні:  9 жылых памяшканняў, 14 кабінетаў, 2 склады, 1 прыёмную і 5 гаражэй» пры ўмове штомесячнай арэнднай аплаты ў памеры  195,1 рэйхсмарак.  

У другой палове 1940-х тут месціўся інтэрнат Гродзенскага педагагічнага інстытута, у ім у гэты час жыў будучы знакаміты гродзенскі пісьменнік Аляксей Карпюк. Тут жа ў той самы час дзейнічала падпольная беларуская антысавецкая арганізацыя, разгромленая НКУС у канцы 1940-х гг. З ліпеня 1947 г. у будынак пераселіўся апарат гродзенскага гарвыканкама са ўсімі аддзеламі. У 1961 г. на цокальным паверсе адчынілася “Пельменная”. Па стану на 1970 г. – “Облмежколхозпроект” ды “Облмежколхозстрой”. На 1982 г. – абласная арганізацыя таварыства аматараў кнігі.

Карбышава № 10 — Дом Шапіра, музычная школа, школа мастацтва. Год пабудовы — 1888. Дабротны ўзор эклектыкі. Летам 1919 г. тут месціўся клуб «Беларуская хатка», жылі Тамаш Грыб і Паўліна Мядзёлка. З 1947 г. – Гродзенская дзяржаўная музычная школа.

Сацыялістычная № 17 — Дом Ашкеназі, гатэль «Метраполь». Год пабудовы — 1900. Эклектыка. На 1915 г. тут жыў вольнапрактыкуючы ўрач Шумкоўскі. У гатэлі “Метраполь” Антон Луцкевіч  астанавіўся 27 снежня 1918 года ў нумары Васіля Захаркі. У гэтым жа гатэлі ў канцы 1918 года адбывалась рэгістрацыя дабраахвотнікаў у беларускі полк, а ў пакоі № 5 у пачатку 1919 года працаваў у якасці прадстаўніка Тарыбы міравы суддзя А. Гетлінг. 29 лістапада 1918 года ў гатэлі «Метраполь» адбылася нарада аб развіцці беларускай справы ў горадзе.

На 1950 г. – сярэдняя школа № 8 ды вячэрняя школа № 1. На 1957 г. СШ № 8 займала памяшканні ў домах  № 17 і № 17а. У верасні 1962 г. яна пераехала ў новы будынак па вул. Чапаева (зараз - Васілька ), пасля чаго былы гатэль поўнасцю перайшоў пад вячэрнюю школу працоўнай моладзі № 1.




1. Ідейні витоки тероризму
2. а публічністьrdquo; закликів обумовлюється тим що вони спрямовані до невизначеного кола адресатів; б для в
3. на тему- Флора урбанизированных экосистем Подготовил- студент группы ЭК ~ 21 Ба
4. Уральский государственный университет путей сообщения ФГБОУ ВПО УрГУПС Кафедра Электрическая
5. Ознайомлення з Державними актами по охороні природи, стандартами і нормами ГДК і ГДВ забруднення повітря, води, сільськогосподарської продукції
6.  ПРОПАГАНДА ВОЙНЫ СТ
7. Контрольная работа выполняется в отдельной тетради
8. ло Окончание Колво часов Примечание
9. тема складається із Сонця і 8 планет
10. ВЫРАЗИТЕЛЬНЫЕ СРЕДСТВА Языковые средства Антонимы слова с противоположны
11. I. ВИТОКИ Буддизм виник на території Індостану в YI в
12. Психологія СпеціалізаціяМедична психологія З них- Кафед
13. реферат дисертації на здобуття наукового ступеня кандидата хімічних наук Київ 6 Дисертаці
14. Проблема оцінки соціальної ролі релігії Сакралізація та секуляризація як тенденції розвитку суспільства
15. Тема- Необходимая оборона во времени
16. Сущность и способы предупреждения квартирных краж
17. ТЕМА- Визначення типологічних характеристик вищої нервової діяльності ВНД і профілю міжпівкульної організ
18. Хождение игумена Даниила
19. Разработка документального сопровождения и проектных решений к дополнительной конфигурации специалиста отдела ПФ РФ
20. Лабораторная работа 1 Освоение инструментальных средств создания программ в интегрированной среде Turbo Pscl