Будь умным!


У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.ru

і Яшчэ часцей аддзяленне пласцін выраблялася новым тэхнічным прыёмам з дапамогай моцнага націску на край ву

Работа добавлена на сайт samzan.ru: 2015-07-05


5) Верхні палеаліт

Прыблізна 40 тысяч гадоў да н. э. наступіла эпоха верхняга палеаліту. Хоць асноўным матэрыялам для прылад па-ранейшаму заставаўся крэмень, верхнепалеалітычны чалавек дамогся вялікіх поспехаў у тэхніцы яго апрацоўкі і ў вынаходстве новых тыпаў прылад. Значна удасканалілася тэхніка скола. Ад крэмневага вужлака дакладнымі разлічанымі ударамі сколваліся падоўжаныя вузкія пласціны з правільнымі паралельнымі гранямі. Яшчэ часцей аддзяленне пласцін выраблялася новым тэхнічным прыёмам з дапамогай моцнага націску на край вужлака касцяным ці каменным наканечнікам. Нуклеусы верхнепалеалітычнага часу ў адрозненне ад мусцьерскіх дыскападобных форм мелі форму падоўжанай прызмы. Сколатыя пласціны мелі выдатна рэжучыя краі і маглі ўжывацца без дадатковай апрацоўкі. Але частку пласцін з дапамогай новай тэхнікі рэтушы ператваралі ў разнастайныя спецыялізаваныя прылады: разцы для апрацоўкі цвёрдых матэрыялаў, рознага тыпу скрабкі, цеслы, праколкі, нажы, лёзы, наканечнікі дзід і дроцікаў.

Жыццё верхнепалеалітычнага чалавека адрознівалася трывалай аселасцю. Стаянкі гэтага часу маюць магутныя культурныя напластаванні. Размяшчаюцца яны звычайна на высокіх берагах рэк ці поруч глыбокіх яраў, што было абумоўлена асаблівасцямі арганізацыі калектыўнага загоннага палявання на буйных звяроў. Асноўным аб'ектам палявання быў мамант, звера заганялі да краю абрыву, з якога ён валіўся. Паляванне патрабавала вялікага ліку ўдзельнікаў, таму людзі змушаны былі жыць вялікімі калектывамі. Стаянкі займалі значныя пляцы і былі забудаваны вялікім жыллём і гаспадарчымі збудаваннямі. Гэта былі першыя штучныя жылыя збудаванні ў гісторыі чалавецтва.

У верхнім палеаліце ўзнікае матрыярхальная радавая абшчына, якая ўключае ў сябе групу людзей, злучаных паміж сабой сувяззю сваяцтва. Археалагічным пацверджаннем гэтага з'яўляецца існаванне селішчаў з трывалай аселасцю і вялікага супольнага жылля, а таксама знаходкі рэалістычных статуэтак жанчын. Апошнія сведчаць таксама пра ўзнікненне ў верхнім палеаліце мастацтва.

Слабая заселенасць, ізаляванасць і замкнёны лад жыцця верхнепалеалітычных абшчын былі чыннікам узнікненняў мясцовых культурных асаблівасцяў у розных абласцях.

На тэрыторыі Беларусі вывучаны дзве верхнепалеалітычныя стаянкі, абедзве ў Гомельскай вобласці. Адна - на правым беразе Сожа (Бердыжская, ці Падлужжа I), другая - на Прыпяці (Юравіцкая).

Бердыжская стаянка размешчана ў 3 км да поўдня ад Бердыжа на паўднёвым схіле яра, які ўразаецца ў плато першай надпойменнай тэрасы. Плато крута абрываецца да поймы ракі, узвышаючыся над ёй на 12...14 м. Стаянка ўпершыню выяўлена К. М. Палікарповічам у 1926 г. падчас суцэльнага абследавання ім правабярэжжа сярэдняй плыні Сожа. Даследавалася яна на працягу шэрагу гадоў самім К. М. Палікарповічам [18, 22], а таксама С. Н. Замятніным (1927 г.) і В. Д. Будзько (1959... 1961 гг.) [4]. Культурныя рэшткі залягалі ў пласце зелянява-шэрага супеску і ў ніжняй частцы перакрываючыся рытмічна слаістымі пяскамі. Магутнасць культурнага пласта складала 40-60 см. Раскопкамі выяўлены багатыя рэшткі фауны, касцяны і драўняны вугаль і расшчэплены рукой чалавека крэмень. Пераважная частка костак прыналежала маманту позняга тыпу. Знойдзены амаль усе часткі касцяка ад 40-45 асабаў. Акрамя мамантавых костак, тут сабраны касцяныя рэшткі дзікага каня, першабытнага быка, шарсцістага насарога, бурага мядзведзя, ваўка, рудаватага сусліка, пясца, вадзянога пацука, пугача. Палікарповіч адзначаў таксама знаходкі костак паўночнага аленя.

Выдатным адкрыццём было выяўленне тут верхнепалеалітычнага жылля. Адно жыллё мела авальную форму і памеры 4,5х3,4 м. Падмурак яго склалі чэрапы маманта, тазавыя, трубчастыя і іншыя буйныя косткі. Усярэдзіне гэтай вялікай скупнасці костак выяўлены лінзы зольнай і вуглістай масы і абпаленыя косткі, відаць, ад агменю.

Другое жыллё ўяўляла сабою паўземлянку, паглыбленую ў зямлю на 0,4-0,5 м, моцна падоўжанай авальнай формы памерам 11х5,2 м. У яе падмурку таксама выяўлены чэрапы маманта, вертыкальна стаяўшыя тазавыя косткі, лапаткі і буйныя трубчастыя косткі. Тазавыя косткі ў некаторых выпадках мелі падпоркі з іншых костак. Як і ў іншым вядомым жыллі верхнепалеалітычнага часу, яны выконвалі ролю апорных канструкцый. У паўднёвай частцы жылля выяўлены рэшткі некалькі дэфармаванага агменю памерам 2х1,5 м. Недалёка ад жылля адкрыты ямы-сховішчы. Адна мела памеры 3х1,8 м і глыбіню 0,5 м.

Усярэдзіне яна запоўнена шчыльным гумусіраваным супеском, насычаным касцянымі рэшткамі маманта і іншых жывёл, вуглём і расшчэпленым крэменем. У паўднёва-усходняга і паўднёвага краёў ямы ляжалі два чэрапы маманта. Ва ўсходняй частцы яма як бы перакрывалася трыма вялікімі абломкамі біўняў маманта.

Шматлікія прылады, знойдзеныя пры раскопках Бердыжскай стаянкі, выраблены з цёмна-шэрага ці радзей светла-шэрага з больш светлымі крапінкамі крэменя. Прылады і расшчэпленыя крэмені, залегаўшыя ў культурным пласце стаянкі, добра захаваліся, не маюць прыкметных слядоў латынізацыі і акатанасці. Можна адзначыць, што ў раёне самой стаянкі маецца выйсце крэйдавага крэменя.

Сярод прылад найболей характэрны наканечнікі з бакавым выманнем, якія маглі служыць у якасці наканечнікаў дзід ці дроцікаў, якія выкарыстоўваліся пры загонным паляванні на буйных звяроў. Іх маглі таксама ўжываць і для ўспорвання шкур. Бердыжскія наканечнікі маюць падабенства з наканечнікамі з Касцёнок I, адрозніваючыся ад іх толькі некалькі грубейшым аздабленнем, што, зрэшты, можна растлумачыць горшай якасцю бердыжскага крэменя. (Г.А. але ў Касцёнках толькі адна стаянка мае падабенства з прыладамі працы з Бердыжскай стаянкі, астатнія маюць падабенства з іншымі культурамі Крыма і Каўказа. На Бердыжскай станцы жылі паляўнічыя на паўночнага аленя. Ў матэрыяле аб Касцёнках ў вольнай Вікіпедыі дакладна сказана што паляўнічыя на паўночных аленяў прыйшлі з берагоў Дняпра, Прыпяці, Дзясны).

Вельмі характэрны таксама зробленыя на пласцінах нажы з канцавым падчэсваннем. Яны таксама падобныя з касцёнкаўскімі.

8) Першыя сведчанні свядомай мастацкай дзейнасці чалавека адносяцца да палеаліту. Яны знойдзены ў розных месцах — на тэрыторыі Еўропы, Паўднёвай Азіі, Паўночнай Афрыкі. Складанае і жорсткае жыццё, барацьба з грознымі сіламі прыроды, клопаты аб выжыванні вызначылі галоўную рысу ў творчасці першабытных мастакоў — выявы дзікіх жывёл. У сярэдні перыяд палеаліту, Арыньяк-Салютрэйскі (назва, як і іншыя, звязана з першым месцам знаходак), мастацкая дзейнасць першабытнага чалавека мела прымітыўныя формы. Гэта былі адбіткі рукі, абведзеныя фарбай, хвалепадобныя палосы («макароны»), пакінутыя ад пальцаў на вільготнай гліне, колеравыя плямы і паглыбленні на каменных плітах, контурныя выявы галоў жывёл (пячора Ла-Ферасі ў Францыі). Яны ўжо сведчаць аб даволі складанай разумовай рабоце першабытнага чалавека, увасобленай у створаных матэрыяльных аб'ектах, якія не існавалі ў прыродзе.

3 цягам часу мастацкая ацэнка рэчаіснасці ўскладнялася, што было абумоўлена выкарыстаннем новых тэхнічных прыёмаў (людзі пачалі карыстацца крэмневымі разцамі, выконваць выразаныя на плоскасці выявы, ужываць фарбы землянога паходжання), адлюстравалася ў большай свабодзе і разнастайнасці паказу свету жывёл. Амаль усе вядомыя сюжэты прысвечаны звярам, на якіх паляваў чалавек. Гэта выявы аленяў, мамантаў, быкоў, мядзведзяў, ільвоў.

Акрамя жывёл першабытныя мастакі паказвалі людзей, пераважна жанчын. Сярод гравіраваных малюнкаў сустракаюцца выявы ў масках, верагодна, паляўнічых, якія ўдзелынічаюць у рэлігійных абрадах, выконваюць магічныя танцы, маскіруючыся пад звяроў. У Арыньяк-Салютрэйскі перыяд стваралі і круглыя скульптурныя выявы. Матэрыялам служылі мягкія пароды каменю і косць. Звычайна гэта невялікія па памерах статуэткі, у якіх паказаны жывёлы і людзі — практычна толькі жанчыны.

 

«Вілендорфская Венера». Аўстрыя. Палеаліт

З'яўленне выяў жаночых фігур было абумоўлена існаваннем матрыярхату. Каменныя і касцяныя статуэткі анчын з гіпертрафіраванымі формамі цела і схематызаванымі галовамі (т. зв. «палеалітычныя Венеры») магчыма, звязаныя з культам прамаці.

Увогуле мастацтва палеаліту характарызуецца наіўным рэалізмам, які вызначаецца абмежаванай практычнай дзейнасцю асобы, яно ўмоўнае і схематычнае.

 

«Конь». Пячора Ласко. Францыя. Верхні палеаліт

 

Копія выявы зубра з пячоры Ніо

3 цягам часу вобразнае пазнанне свету першабытным чалавекам паступова пашыралася і паглыблялася. Гэта асабліва добра бачна па выявах жывёл, якія з'яўляліся асноўнай тэмай творчасці. Ііх паказваюць больш упэўненай контурнай лініяй, даволі правільна перадаюць прапорцыі, а формы мадэліруюць штрыхоўкай, што дае магчымасць перайсці да больш аб'ёмнага малюнка. Гэтыя рысы адрозніваюць шматлікія выявы звяроў, знойдзеныя ў пячорах Фон де Гом, Ласко, Ніо (Францыя), Дэла-Пенья, Касцільо (Іспанія).

У перыяд мадлен, які наступіў каля XX і завяршыўся ў X тыс. да н. э., першабытныя майстры не толькі выяўлялі шматфігурныя кампазіцыі, але і спрабавалі паказваць характэрныя рысы жывёл, асаблівасці іх паводзін. Разнастайныя выявы такога зместу знойдзены ў пячорах Фон дэ Гом, Ласко, Руфіньяк (Францыя), Альтаміра (Паўднёвая Іспанія). У іх звяры рухаюцца, адпачываюць, пасуцца, б'юцца. Гэта ўражанне ўзмацняецца дзякуючы выкарыстанню колеру (адна ці некалькі фарб рознага тону і інтэнсіўнасці). Калі ў пачатку перыяду мадлен жывёл паказвалі паасобку, не звязваючы іх паміж сабой дзеяннем, то ў канцы гэтага перыяду відавочныя спробы першабытных майстроў аб'ядноўваць выявы адным сюжэтам, як, напрыклад, у кампазіцыях з пячоры Лімейль і грота Шафо (Францыя). У перыяд мадлен развіваюцца і ўскладняюцца разьба, гравіроўка па косці, камені, дрэве. У той час ствараюцца першыя статуэткі жывёл і птушак, якія мелі культавае прызначэнне.

Эпоха палеаліту стала адной з важнейшых у развіцці першабытнага мастацтва. Чалавек ішоў шляхам пошукаў праўдзівай перадачы форм і з'яў рэчаіснасці, асабліва свету звяроў. Асноўным яго дасягненнем стала здольнасць вылучаць галоўнае, паказваць дэталі, якія дазвалялі перадаваць характэрнае. Першабытныя майстры ў сваіх работах дэманструюць разуменне рытму, прапорцый, адчуванне гармоніі, уменне размясціць выяву на адпаведнай паверхні, яны ўжо валодаюць ведамі аб выкарыстанні колеру і фарбаў.

11)

Пачатак мезаліту азнаменаваўся карэннымі змяненнямі клімату і прыродных умоў. Ледавік адступіў дал?ка на поўнач, а потым і наогул знік, і кліматычныя ўмовы на цяперашняй тэрыторыі Беларусі сталі нагадваць сучасныя. Досыць хутка выраслі лясы, сфарміравалася рачная сетка. Нязвыклыя да ц?плага клімату маманты і шарсцістыя насарогі адышлі за ледавіком, а потым вымерлі. Кардынальна змяніўся жыв?льны свет. Замест буйных жыв?л, якія хадзілі па шырокіх адкрытых прасторах тундры, з’явілася незлічоная колькасць дробных і сярэдніх жывёл, што насялялі лясы. Рачная сістэма набывае сталы выгляд, а рэкі становяцца багатымі рыбай. Вялікая колькасць ежы пазбавіла людзей ад неабходнасці качаваць у яе пошуках. Па-першае, на Беларусі з’яўляецца сталае насельніцтва, па-другое, уся тэрыторыя Беларусі заселена да канца гэтага перыяду. Гэта яшчэ вельмі рэдкія паселішчы – стаянкі (іх выяўлена каля 120), якія месціліся па берагах рэк, каля радовішчаў крэмню. Такім чынам, сучасныя беларускія землі ўвайшлі ў айкумену – тэрыторыю, пастаянна заселеную людзьмі.

Змены прыродных умоў адбіліся на гаспадарчых занятках насельніцтва і вызвалі з’яўленне новых прылад працы. Значна ўзрасла роля палявання, яно ўжо не патрабавала ўдзелу ў працэсе значнай колькасці людзей, а атрымала індывідуальны характар. Больш таго, у паляўнічага з’явіўся памочнік – сабака. Новыя прылады – лук і стрэлы значна палегчылі паляванне на дробных жывёл і птушку.

Росквіт у мезаліце атрымала рыбалоўства. Гэтаму спрыяла ўтварэнне рэк і вялікай колькасці азёр пасля адыходу ледавіка. Пад канец перыяду мезаліту была вынайдзена сетка (да гэтага рыбу лавілі з дапамогай астрог, гарпуноў і проста рукамі), што значна павялічыла памеры здабычы.

Росквіт атрымала і збіральніцтва. Спіс аб’ектаў збіральніцтва шматразова павялічыўся. Усе гэтыя ўмовы дазволілі збіраць большую колькасць ежы, якая была дастаткова разнастайнай. Гэта стымулявала аселы лад жыцця і замацаванне новай формы сацыяльнай арганізацыі людзей – родавай абшчыны.

23)нарвенская культура

Археалагiчная культура неаліту ва Усходняй Прыбалтцы і на поўнчы Беларусi. Назва паходзiць ад месца вынаходніцтва на р. Нарва. Вытокі: кундская культура - нарвенская мезалітычная культура. Адметнай асаблiвасцю культуры з'яўляюцца дамешак з тоўчаных ракавін у глінянае цеста пры вытворчасці керамікі і пераважна касцяныя прылады працы. Належала да суполнасці культур грабеньчата-накольчатай керамікі, але вызначалася сярод іх некаторай адасобленасцю.1 (ст.36) На тэрыторыi Беларусi у эпоху неаліту суiснавала адначасова з днепра-данецкай, верхнедняпроўскай і нёманскай культурамі. Крываінскі варыянт Нарвенскай культуры стаў асновай для фарміравання паўночнабеларускай культуры.

Сфарміравалася на выснове Нарвенскай мезалітычнай культуры. Асноўны занятак насельніцтва - рыбалоўства, марскі промысел, паляванне, збіральніцтва, у канцы неаліту - зямляробства і жывёлагадоўля. Паселішча размяшчаліся па берагах азёр і рэк, у прыватнасці па ўсім Падзвінні, у басейне Віліі, на верхняй Беразіне Прыднястроўскай. Жытлы былі наземныя з вогнішчам і гаспадарчымі ямамі.

      Прылады працы, з-за беднасці мясцовых запасаў крэмню, пераважна вырабляліся з косці і рогу (наканечнікі стрэл, гарпуны, матыкі, долоты, цёслы). Для ранняга этапу характэрны біканічныя наканечнікі стрэл, матыкі з прасвідраванымі адтулінамі, долатападобныя вырабы са скошаным лязом, вострадонныя гаршкі з грабенчатымі расчосамі і дамешкам з тоўчаных ракавін і валакністых раслін.

      Выяўлены упрыгожанні і творы першабытнага мастацтва: касцяныя, рагавыя, драўляныя скульптуркі жывёлаў, вадаплаўных пушак і рыб, падвескі з зубоў жывёл, у западным варыянце - вырабы з янтара.

      У познем неаліце, пераважна пад уплывам суседніх культур, сфарміравалася шэраг лакальных варыянтаў. Паўдневы і паўночны варыянты спынілі своё існаванне з прыходам носьбітаў культуры тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі (ад 3-га тысячагоддзя да н.э.). На тэрыторыі Беларусі ўтварыўся крывінскі варыянт Нарвенскай культуры, на падставе якога сфарміравалася паўночнабеларуская культура. Заходні варыянт Нарвенскай культуры існаваў долей і быў адным із складнікаў прыбалтыйскіх народаў.

25)нёманская культура

Этапы развіцця. Выдзяляючы ў развіцці нёманскай неалітычнай культуры тры этапы - дубічайскі, лысагорскі і дабраборскі даследчык культуры М.М. Чарняўскі ў той жа час адзначаў асаблівую адметнасць першага этапу і яго падабенства да ранняга неаліту Ўсходняга Палесся. Яшчэ раней У.Ф. Ісаенка, даследуючы ранненеалітычныя старажытнасці Заходняга Палесся, сцвярджаў, што мясцовую кераміку амаль немагчыма адрозніць ад падобных матэрыялаў з усходнепалескіх стаянак.5 (ст.77)

Назапашанне новых дадзеных і пераасэнсаванне раней атрыманых дазволілі дубічайскі этап вылучыць у асобную ранненеалітычную таксанамічную агульнасць, для якой М.М. Чарняўскі прапанаваў назву - прыпяцка-нёманская культура. А. Гірынінкас называе яе дубічайскай культурай. Такім чынам, у складзе ўласна нёманскай культуры засталіся лысагорскі і дабраборскі этапы, якія прыкладна адпавядаюць сярэдняму і позняму перыядам заходнебеларускага неаліту.5 (ст.77)

Першы (лысагорскі) этап нёманскай культуры прадстаўлены помнікамі тыпу Лысай гары (Кругліца) з адпаведнай керамікай. Найбольш тыповыя знаходкі гэтага часу сустрэтыя на стаянцы Лысая гара каля в. Кругліца Стаўбцоўскага раёна. Шмат іх і на вярхоўях Нёмана - Русаковічы 7, 9, Куцец 1.5 (ст.77)

Першы (лысагорскі) этап культуры сфарміраваўся пад уплывам культуры лейкападобных кубкаў. Сярод крамянёвых вырабаў шмат рубячых прылад. Выкарыстоўваецца гладкасценны вастрадонны посуд са звужанай шыйкай, у цесце якога прысутнічаюць дамешкі валакністай арганікі і жарствы. Краі венцаў аздабляліся глыбокімі наколамі, корпус - адбіткамі грэбеня, лінейнага штампа, наколамі, пракрэсленымі лініямі. На лысагорскім этапе на паўночна-ўсходняй перыферыі культуры адчуваюцца ўплывы неалітычных культур Ніжняй Прыпяці і Падняпроўя, а таксама ўсвяцкай культуры.6

Лысагорскую кераміку складаюць абломкі вастрадонных гаршчкоў сярэдніх і буйных памераў з дыяметрамі па венцах 20-40 см. Яны мелі плаўна выпуклы корпус, злёгку звужаную шыйку і даволі кароткае адагнутае венца. Пры дамінацыі вострых дноў часам сустракаюцца дны прыкругленыя і нават шыпаватыя. Абпал посуду быў даволі якасны, бо чарапкі ўвогуле светлыя, а на зломе амаль не бывае цямнейшага прапластка. Таўшчыня сценак ад 7-8 да 11-12 мм. Іх паверхні гладкія. На знешніх часам прыкметная заглянцаванасць па ангобу. Месцамі засталіся адбіткі валакністай арганікі.5

Элементамі арнаменту лысагорскай курамікі з'яўляюцца розныя наколы, умяціны, лініі, адбіткі тарца лапаткі - лінейнага штампа. Радзей сустракаюцца насечкі, грабеньчатыя адбіткі, семечказыя ўзоры, адбіткі грубага тэкстылю. Асабліва характэрныя наколы кан-ам нахіленай круглай палачкі - капыткі. Часам наколы вузкай лапаткай былі выцягнутымі або наносіліся амаль без адрыву арнаменціра ад паверхні гаршчка. У выніку атрымліваліся характэрныя баразёнкі. Умяціны звычайна рабіліся арнаменцірам з закругленым канцом, часам авальнай або аморфнай формы. Выкарыстоўвалася і размачаленая палачка. Сустракаюцца прачэрчаныя лініі, а часам і прагладжаныя. Тэкстыльныя адбіткі нешматлікія і невялікія па плошчы. Грабеньчатыя адбіткі і насечкі тонкія, як і на дубічайскай кераміцы.

Элементы арнаменту ўтвараюць гарызантал-ныя паясы пераважна ў верхняй частцы пасудзін, але сустракаюцца і на ўсёй паверхні. Часам арнаментальныя паскі накіраваны коса або нават вертыкальна, у адзінкавых выпадках размешчаны лукаткай. Прачэрчаныя лініі амаль заўсёды косыя або ўтвараюць касасеткавыя кампазіцыі. Арнаменты даволі разрэджаныя, каля 53% усіх знойдзеных чарапкоў без аздаблення.5

Другі (дабраборскі) этап нёманскай культуры характарызуюць помнікі тыпу Добрага бору з адпаведнай (дабраборскай) керамікай і крамянёвым інвен-таром (Добры бор 1 і Падгорная 4 Баранавіцкага, Русакова 2 Слонімскага, Камень 2 Пінскага раёнаў).5 (ст.82)

Позні (дабраборскі) этап звязаны з уплывам культуры шарападобных амфар, пазней — культуры шнуравой керамікі. Назіраеіша росквіт крамянёвай індустрыі, шырока распаўсюджваюцца рэтушаваныя трохвугольныя наканечнікі стрэл і лістападобныя дзід, сярпы, з'яўляюцца сякеры са звужанымі абушкамі і прышліфоўкай на лязе. Форма посуду ў болыыасці захоўваецца ранейшая, на яе паверхні з'яўляецца заштрыхоўка, а ў цесце знікаюць арганічныя дамешкі. Краі венцаў пасудзін упрыгожваюцца поясам глыбокіх круглых ямак, корпус — пераважна рознымі адступаючымі накодамі, адбіткамі лінейнага штампа, пракрэсленымі лініямі, з'яўляюцца шнуравыя ўзоры, грабеньчатыя арнаменты выкарыстоўваюцца значна менш.6 (ст.132)

Па асноўных сваіх параметрах дабраборская кераміка наследуе і развівае традыцыі папярэдняга лысагорскага посуду. Аднак істотныя навацыі былі атрыманы з захаду, ад нёманскай культуры Польшчы - выразная звужаная шыйка і высокае лейкападобнае венца з загінам краю, танкасценнасць, адсутнасць валакністай арганікі ў сценках посуду і наяўнасць умеранай колькасці сярэднезярністай жарствы, падштрыхоўка паверхняў, шырокае распаўсюджанне адбіткаў лінейнага штампа і баразёнак з адступаючых наколаў лапаткай. А вось семечкавыя элементы ў арнаментах хутчэй за ўсё сталі ўласным вынаходніцтвам панямонцаў.5 (ст.83)

Дыяметры дабраборскага посуду па венцах 20-35 см, вострыя дны ў асявых сячэннях прамыя або болыныя за прамы вугал. Часам яны прыкругленыя або шыпаватыя. Сценкі звычайна танейшыя, чым у лысагорскім матэрыяле - 6-8 мм. Колер сценак пераважна шэра-руды, звычайна аднолькавы на абедзвюх паверхнях. Злом не мае цямнейшага прапластка.5 (ст.82)

У фармовачнай гліне цалкам знікае валакністая арганіка. Адтлушчальнікамі былі жарства ва ўмеранай колькасці, буйны пясок, шамот. Краі венцаў часам умацоўвалі дадатковай прылепкай глінянай стужкі з ваўнянай тоўстай ніткай. Паверхні посуду загладжваліся пучком нейкіх сцёблаў або трэскай, ад чаго засталася тонкая і выразная або злёгку раз-мытая падгарызантальная заштрыхоўка. Часам заштрыхоўка прыкметна толькі на адной паверхні.5 (ст.82)

Венцы гаршчкоў дабраборскага тыпу пад краем амаль заўсёды маюць пояс глыбокіх круглых ямак з адпаведнымі жамчужынамі на супрацьлеглай паверхні. Ямкі пераважна наносіліся звонку, радзей з сярэдзіны, часам пачаргова на абедзвюх паверхнях. Характэрна, што на позняй кераміцы нёманскай культуры мала заўважальныя глыбокія наколы, тыповыя для лысагорскага часу. Каля 1/3 зрэзаў венцаў мелі арнаментацыю з наколаў, умяцін, насечак.5 (ст.83)

Характэрныя элементы арнаменту дабраборскай керамікі: розныя наколы, адбіткі лінейнага штампа, пераважна прамыя насечкі, у тым ліку семечкавыя, прачэрчаныя лініі. Грабеньчатыя ўзоры і ўмяціны сустракаюцца рэдка, а на крайнім захадзе Беларусі адбіткі грэбеня знікаюць цалкам. На некаторых фрагментах маюцца элементы, падобныя на адбіткі грубага тэкстылю.5 (ст.83)

Крамянёвы інвентар у асноўным таксама захаваў лысагорскія тыпы. Аднак у познім неаліце распаўсюдзіліся серпападобныя нажы і трохкутныя з увагнутай асновай наканечнікі стрэл. Былі вядомыя нажы на пласцінах з гарбатай стромка рэтушаванай спінкай. Узрасла колькасць сякер. Некаторыя з іх маюць прышліфоўку ляза. Характэрным стала ўжыванне доўгай плоскай рэтушы.




1. Реферат на тему- ldquo;Творчість Олександра Дюмаrdquo;
2. тема управления денежными потоками движением финансовых ресурсов и соответствующей организацией финансовы
3. Изучение среды международного маркетинга на примере Египта
4. Реферат- Маньеризм
5. СанктПетербургский государственный университет аэрокосмического приборостроения
6. Оценочная деятельность учителя как средство формирования учебно-познавательной мотивации младших школьников
7.  МУНИЦИПАЛЬНЫЙ ЭТАП
8. Кутузов
9. Ideologies such s Communism nd Socilism hve been substntilly revised in the fce of differing views held by leders evolving economic conditions nd chnging co
10. прохожего по твоей жизни
11. Статья 1 Основные понятия используемые в Законе В настоящем Законе используются следующие понятия- 1 ак
12. тематизации. Просветительские концепции культуры
13. История фотографии в Ижевске
14. Маркетинг гр
15. Невротическая депрессия
16. Договор обмена (по гражданскому законодательству Украины)
17. Л~ЙЛІМ~ЖН~Н ДАСТАНЫ ~ Н~ЗИРА ~ЛГІСІНДЕ ЖАЗЫЛ~АН Т~Л ШЫ~АРМАСЫ Г
18. вопрос 17 образование российского централизованного государства
19. 1История познания человека свидетельствует о сложности и противоречивости данной проблемы
20. КИЇВСЬКИЙ НАЦІОНАЛЬНИЙ ЕКОНОМІЧНИЙ УНІВЕРСИТЕТ ІМЕНІ ВАДИМА ГЕТЬМАНА Кафедра політичної економ